Страница 4 из 6
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:16
_adminforum
Едзе Лідзія Ярмошына ў таксі. Шафёр расказвае, што вунь тая дзяўчына каля дарогі ўжо гадзіну ловіць спадарожку.
Ярмошына адказвае:
- Галасаваць не ўмее!
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:19
_adminforum
Сябры, прагрэс крочыць па планеце сямімільнымі, дзесяцімільнымі, ды што там, тысячамільнымі крокамі і вы толькі паглядзіце, што ён зрабіў з Беларуссю… Ён яе проста перасягнуў…
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:20
_adminforum
Беларусь нібы вялікі МакДональдс: заўсёды ёсць бульбачка, усё прыбіраюць за сабой, а на сцяне вісіць партрэт лепшага работніка апошніх 30-ці гадоў.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:21
_adminforum
Цярпенне і праца, усё… ты беларус.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:22
_adminforum
Аднойчы беларус знайшоў чароўную бульбу, і яна сказала яму: «Загадай любое запаветнае жаданне і спазнаеш самае большае шчасце ў свеце». А ён мудра ўсміхнуўся і адказаў: "Мне няма чаго жадаць, я ўжо беларус". А бульбу з цыбуляй пасмажыў.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:24
_adminforum
Беларусы настолькі міралюбівыя, што яны не сталі ваяваць за сваю незалежнасць, а проста дачакаліся і зноў чакаюць, пакуль суседнія дзяржавы сфарміруюць іх мяжу.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:25
_adminforum
Беларусы настолькі незалежныя, што яны незалежныя нават ад незалежнасці.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:27
_adminforum
- З 1 верасня ва ўсіх навучальных установах Беларусі заняткі будуць ісці без паўзаў - адзін за адным.
- Чаму?
- Каб школьнікі і студэнты не чакалі перамен.
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:28
_adminforum
Калі падчас сэксу з беларусам вы забыліся абгаварыць стоп-слова, то можна выкарыстоўваць універсальнае — «Белоруссия».
Re: Анекдоты ад Міколы
Добавлено: 11 сен 2024 06:34
_adminforum
Памятка для расіян, якія адпраўляюцца ў Беларусь. Калі вы заблудзіліся ў беларускім лесе, трэба гучна крычаць "Бе-ло-рус-сия!!!"
Вас знойдуць і вельмi хутка...