Страница 4 из 4
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:19
_adminforum
- У Беларусі ўвялі забарону на гандаль піратэхнікай.
- А як жа салют у гонар перамогі Лукашэнкі на выбарах 2025 года?
- Дадуць гумовымі кулямі.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:21
_adminforum
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2025 года МУС Беларусі заявіла, што не дапусціць хаосу і бязладзіцы ў галовах беларусаў.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:22
_adminforum
У Расіі чыноўнікі не слухаюцца Пуціна - народ жыве дрэнна. У Беларусі чыноўнікі слухаюць толькі Лукашэнку - народ жыве дрэнна. Калі няма розніцы, навошта ж яшчэ і аб'ядноўвацца?!
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:24
_adminforum
Навукоўцы даказалі, што бульбачка ў зямлі не проста расце, а яшчэ і трошачкі паўзе ў бок Беларусі.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:29
_adminforum
Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне пры Адміністрацыі Лукашэнкі прагаварылася, што яно дзейнічае, як у рэкламе кавы.
Мы адбіраем самыя лепшыя бізнэсы, а астатняе дастаецца дзяржаўным і прыватным прадпрыемствам.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:35
_adminforum
У Беларусі адбыўся чарговы злёт ветэранаў партызанскага руху.
Свята скончылася канцэртам з песнямі і скокамі, а таксама традыцыйным выбухам чыгуначнага маста.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:37
_adminforum
- Мэта вашага візіту ў Беларусь?
- Аватарку змяніць і сямейнае становішча на "ўсё складана".
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:46
_adminforum
Дзіўна, але арышты тысяч беларусаў пасля падзеяў 2020 года... так і не спынілі падзенні ВУП і банкруцтва прадпрыемстваў. А "замарозка коштаў" не стабілізавала рэйтынг дыктатара сярод насельніцтва Беларусі. Таму перад прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года дыктатар хоча паспрабаваць нешта новенькае. Кожны дзень па капейцы падвышаць кошты і кожны тыдзень адпускаць з турмаў па 10-20 беларусаў.
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:52
_adminforum
- Беларускі дыктатар падманам схіліў дзяўчыну да сэксу.
- Якім чынам?
- Сказаў, што ёй спадабаецца...
Re: Анекдоты ад Міколы №2
Добавлено: 17 сен 2024 13:58
_adminforum
Калі шасцідзесяцігадовая настаўніца рускай гісторыі станцавала голай на падаконніку, на шторы здалі не толькі бацькі, але і жыхары найблізкіх хат.