Наш сайт BelarusMusic.com

Наш сайт, YouTube-канал і групы ў сацсетках.
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 109
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Наш сайт BelarusMusic.com

Сообщение _adminforum »

На момант напісання гэтага паведамлення... у базе BelarusMusic.com больш за 5400 песень, аўдыёкніжак і казак. І гэта не мяжа!

Ідэя стварэння праекту BelarusMusic.com з'явілася ў 2022 годзе.

mainpage.jpg
mainpage.jpg (173.01 КБ) 60 просмотров

Беларусы з-за дзеянняў дыктатара патрапілі пад міжнародныя санкцыі. Еўрапейцы і амерыканцы сталі зачыняць доступ да сваіх інтэрнэт-сэрвісаў. Як вынік, беларусам забаранілі слухаць музыку на папулярных міжнародных стрымінгавых платформах. Даступным застаўся Яндэкс са сваім музычным сэрвісам. Але! Яндэкс выдаліў ці закрыў доступ да песень на беларускай і замежных мовах. А слухаць "патрыятычныя парывы" расійскай прапаганды... такое сабе задавальненне.

Далей болей. Дыктатарскі рэжым пачаў забараняць творчасць беларускіх музыкаў. Напрыклад, гурт TOR BAND. Іх песні сталі народнымі. Таму дыктатарскі рэжым пасадзіў у турму ўсіх музыкаў TOR BAND ( Паслухаць песні TOR BAND ).

torband.jpg
torband.jpg (132.42 КБ) 60 просмотров

Было абвешчана "паляванне" і на беларускіх класікаў. Кнігі вялікіх пісьменнікаў і паэтаў аказаліся пад забаронай.

Жадаю адзначыць! Мы самі ствараем катэнт. А калі выкарыстоўваем чужы кантэнт, то мы яго не крадзём. Карыстальнікі слухаюць песні і аўдыёкніжкі на нашым сайце, напрыклад, выкладзеныя на іншых Юцюб-каналах. Пры гэтым уладальнікі гэтых Юцюб-каналаў (музыкі, пісьменнікі) атрымліваюць прагляды. А нашыя карыстальнікі проста слухаюць, што ім падабаецца і калі вельмі зацікавіць які-небудзь трэк, то яны могуць перайсці на Юцюб-канал аўтара. Лічу, што гэта крутая рэклама беларускім музыкам і творцам.

Так нарадзілася і трансфармавалася ідэй праекту BelarusMusic.com. Мы пачыналі з песень на беларускай мове. Цяпер мы выкладаем аўдыёкніжкі беларускіх класікаў і зарубежных аўтараў. Займаемся і дзіцячымі казкамі. Слухайце кантэнт на беларускай мове. Слухайце роднае! Перайсці на сайт BelarusMusic.com.
Ответить