Страница 1 из 1

ІТ-рашэнне для браўзэра Google Chrome, якое працуе з BelarusMusic.com

Добавлено: 10 сен 2024 19:02
_adminforum
Сябры, учора (10.09.2024 года) было вялікае абнаўленне функцыянальных магчымасцяў сайта BelarusMusic.com. Адна з фішак - хуткае і зручнае падлучэнне плагіна ў браўзэры Google Chrome.

У чым яго перавагі?

Са студзеня 2024 года кампанія Google пачала палітыку паступовай адмовы ад куков (маленькія файлікі з наладамі карыстальніка), якія выкарыстоўваюцца распрацоўшчыкамі сайтаў для зручнай працы з карыстальнікам. Напрыклад, карыстальнік указаў у наладах беларускую мову... І кожны раз, калі карыстач заходзіць на сайт, ён бачыць кантэнт на беларускай мове. Чаму? Сайт счытвае кукіс з прылады карыстальнікі і "ўспамінае" яго перавагі. Але!

Як заўжды, добрае рашэнне выкарыстоўваюць не толькі добрыя, але і іншыя людзі. Сайты сталі марнатравіць куками. Прычым яны сталі "падсаджваць" на прыладу карыстальніка не толькі свае кукіс, але і чужыя. Напрыклад, інтэрнэт-сэрвісаў, якія займаюцца рэкламай у Інтэрнеце.

Вось так і ажыццяўляецца "сачэнне" за дзеяннямі карыстальнікаў у Інтэрнеце. Але! Нашы кукіс толькі з прывязкай да Google. Яны ўсе законныя, але і кампанія Google у першую чаргу займаецца рэкламай у Інтэрнэце.

Калі сцісла, то Гугл пачаў дужацца з куками. Неверагодна, але факт. Пры маіх настройках браўзэра Google Chrome ( рэжым кругавой параноі ) на сайце пастаянна злятае беларуская мова. Атрымліваецца мешаніна ангельскай і беларускай (гэтую праблему вырашаю). Google блакуе кукіс, якія захоўваюць выбар мовы карыстачом у сваім асабістым профілі. Таму і было прынята рашэнне аб выкарыстанні плагіна для Google Chrome.

Для ўсталёўкі плагіна на кампутары трэба выканаць два рухі мышкай.

1. Зайти на сайт BelarusMusic.com и зарегистрироваться. Указаць электронную пошту і пароль. Пацвярджаць вашу электронную пошту не трэба.

2. Пасля рэгістрацыі зайсці ў асабісты профіль і выбраць беларускую мову

Screenshot 2024-09-10 192525.png
Screenshot 2024-09-10 192525.png (50.79 КБ) 512 просмотров
Screenshot 2024-09-10 192645.png
Screenshot 2024-09-10 192645.png (47.91 КБ) 512 просмотров
Нажать кнопку Save ( Захаваць ).

3. У адрасным радку браўзэра націснуць на карцінку з маніторам. Пацвердзіць усталёўку плагіна.

Screenshot 2024-09-10 193047.png
Screenshot 2024-09-10 193047.png (18.8 КБ) 511 просмотров

4. Адкрыецца ўстаноўленае прыкладанне. Пацвердзіце стварэнне цэтліка на працоўным стале кампутара.
Screenshot 2024-09-10 193301.jpg
Screenshot 2024-09-10 193301.jpg (22.2 КБ) 511 просмотров

5. Калі хочаце выдаліць, то .... Адкрыйце прыкладанне і выдаліце ​​яго ( глядзіце карцінку ). Знайдзіце тры кропкі.

Screenshot 2024-09-10 193936.png
Screenshot 2024-09-10 193936.png (9.42 КБ) 511 просмотров

Клікніце па іх правай кнопкай мышкі. Выдаліць!

Screenshot 2024-09-10 193842.png
Screenshot 2024-09-10 193842.png (79.68 КБ) 511 просмотров

Спадзяюся, што плягін Вам спадабаецца!