Страница 1 из 1

Чаму на форуме руская мова?

Добавлено: 11 сен 2024 00:30
Lika
Чаму форум для беларусаў, а пры рэгістрацыі бачыла рускую мову :?: І кнопкі таксама рускія :?:
:lol:

Re: Чаму на форуме руская мова?

Добавлено: 11 сен 2024 00:38
_adminforum
Добрае і правільнае пытанне. Пры стварэнні гэтага сайта быў скарыстаны папулярны міжнародны рухавічок для форумаў. Таму англійская была па змаўчанні. Я знайшоў і спампаваў беларускую лакалізацыю для форуму, якой займаецца адзін з беларускіх актывістаў. Версія базы - састарэлая. Я паспрабаваў... палезлі праграмныя памылкі. Таму прыняў рашэнне выкарыстоўваць пакуль рускую лакалізацыю. З'явіцца вольны тыдзень...

Там вялікі кавалак працы. Дзесяткі файлаў трэба перакладаць + маляваць кнопкі навігацыі па форуме... Выбачыце, але пакуль будзе так.

Спадзяюся, што гэта не стане пастаянным, як усё часовае :roll:

Re: Чаму на форуме руская мова?

Добавлено: 11 сен 2024 00:44
Lika
Добра. Будзем чакаць. :roll: Працуйце.