10 КЛАС (базавы ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

10 КЛАС (базавы ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа (базавы ўзровень) ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

:!: Гатовая падборка аўдыёкніжак для 10-га класа >>>

Х клас (базавы ўзровень) / Усяго 53 гадзіны:
на вывучэнне твораў – 46 гадзін;
на навучальныя сачыненні – 2 гадзіны;
на кантрольнае сачыненне – 4 гадзіны;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 1 гадзіна.

ДАЎНЯЯ ЛІТАРАТУРА (ХІ–ХVІІІ стст.) (5 гадзін)
Кірыл Тураўскі. Словы. Казанні. Павучанні.
Францыск Скарына. Прадмова да ўсёй Бібліі, прадмова да кнігі Псалтыр. Развіццё беларускага кнігадрукавання (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя асветнікі) (1 гадзіна).
Музыка: Д. Смольскі. Опера «Францыск Скарына». Кінамастацтва: «Я, Францыск Скарына…» (рэжысёр Б. Сцяпанаў).
Музыка: М. Агінскі. Паланэз «Развітанне з Радзімай».
Кінамастацтва: «Ветрык арэляў» (рэжысёр С. Гайдук); «Паланэз Агінскага» (рэжысёр Л. Голуб).

РАЗВІЦЦЁ НОВАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XIX СТ. (5 гадзін)
Ян Чачот. Вершы «Покуль сонца ўзыдзе...», «Да мілых мужычкоў», «На прыезд Адама Міцкевіча» (1 гадзіна).
Францішак Багушэвіч. Паэма «Кепска будзе!» (2 гадзіны).

ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ СТ. (34 гадзіны)
Цётка. Вершы «Мае думкі», «Вера беларуса», «Мора» (1 гадзіна).
Музыка: І. Лучанок. «Кася», «Як Лілея на Дунаі»; Ю. Семяняка. «Люблю мой сад…»; Д. Смольскі. «Арлы-брацці», «Вера беларуса», «Скрыпка».

Ядвігін Ш. Апавяданне «Дуб-дзядуля».
Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» (2 гадзіны).
Тэатральнае мастацтва: спектакль «Раскіданае гняздо» (Нацыянальны дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага; рэжысёр Б. Луцэнка).
Кінамастацтва: «Раскіданае гняздо» (рэжысёр Б. Луцэнка).

Якуб Колас. Трылогія «На ростанях» (частка першая «У палескай глушы»)
1/1 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/2 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/3 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/4 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/5 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/6 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы

Музыка: I. Лучанок. «Роднаму краю»; У. Мулявін. «Каханне».
Кінамастацтва: «Першыя выпрабаванні» (рэжысёр У. Корш-Саблін).

Максім Багдановіч. Вершы «Песняру», «Кніга», «Летапісец», «Мяжы», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» (2 гадзіны).
Музыка: песні і рамансы на словы паэта (кампазітары Л. Абіліёвіч, М. Аладаў, А. Багатыроў, У. Мулявін, І. Палівода, А. Туранкоў, Э. Тырманд).

Алесь Гарун. Вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...», «Ідуць гады» (1 гадзіна).
Музыка: опера «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

Максім Гарэцкі. Апавяданне «Літоўскі хутарок».

Кінамастацтва: «Максім Гарэцкі. Прысады жыцця» (рэжысёр І. Калоўскі).
Змітрок Бядуля. Апавяданне «Бондар».
Уладзімір Дубоўка. Вершы «О Беларусь, мая шыпшына», «Залатая асенняя раніца…», «Родная мова, цудоўная мова!» (1 гадзіна).
Музыка: М. Шчаглоў-Куліковіч. «О Беларусь, мая шыпшына»; М. Равенскі. «На прасторах сініх», «Ліпнёвы гімн».

Кандрат Крапіва. Камедыя «Хто смяецца апошнім» (2 гадзіны).
Кінамастацтва: «Кандрат Крапіва» (рэжысёр М. Купеева); «Загадкі дзеда Кандрата» (рэжысёр А. Леўчык); «Хто смяецца апошнім» (рэжысёр У. Корш-Саблін).

Міхась Зарэцкі. Апавяданне «Дзіўная» (1 гадзіна).

Музыка: І. Лучанок. «Ёсць у горада слава гордая» (словы А. Вярцінскага).

Героіка-патрыятычны пафас ваеннай лірыкі (3 гадзіны).
Пятрусь Броўка. Верш «Спатканне».
Аркадзь Куляшоў. Балада «Над брацкай магілай».
Максім Танк. Верш «Родная мова».
Кузьма Чорны. Раман «Пошукі будучыні».

Тэорыя літаратуры. Жанр рамана (паглыбленне паняцця).

Твор на выбар педагагічнага работніка.
Максім Танк. Паэма «Люцыян Таполя».
П. Броўка. Паэма «Голас сэрца»).

Пімен Панчанка. Вершы «Герой», «Родная мова», «Той дзень прапаў і страчаны навекі...», «Спарышы», «Крык сойкі» (2 гадзіны).
Музыка: П. Падкавыраў. Фрагменты з вакальнага цыкла «Партызаны» (словы Янкі Купалы, Максіма Танка, Пімена Панчанкі).

Iван Мележ. Раман «Людзі на балоце» (кароткі пераказ)
Кінамастацтва: «Людзі на балоце» (рэжысёр В. Тураў).

Спіс твораў для завучвання на памяць
Максім Багдановіч. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...».
Уладзімір Дубоўка. Вершы «О Беларусь, мая шыпшына», «Залатая асенняя раніца…», «Родная мова, цудоўная мова!»
Пімен Панчанка. Вершы «Герой», «Родная мова», «Той дзень прапаў і страчаны навекі…», «Спарышы», «Крык сойкі»
Іван Мележ. Урывак з рамана «Людзі на балоце» (ад слоў «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»).


Спіс твораў для дадатковага чытання
Гіём Апалінэр. Зборнік «Зямны акіян».
Максім Гарэцкі. «Дзве душы».
Анатоль Грачанікаў. Зборнік «Палессе».
Уладзімір Жылка. «Хараство», «Няма збавення», «Максім Багдановіч».
Уладзімір Дубоўка. Пераклады санетаў У. Шэкспіра.
Міхась Зарэцкі. «Кветка пажоўклая».
Зборнік «Іскры вечнага агню» (уклад. А. Васілевіч і іншыя аўтары).
Лукаш Калюга. Апавяданні.
Казімір Камейша. 2–3 вершы са зборніка «Курганны звон» (з серыі «Дзеці вайны»).
Якуб Колас. «У глыбі Палесся», «На ростанях» (2-я і 3-я кнігі трылогіі «На ростанях»).

Тодар Кляшторны. Вершы са зборніка «Кляновыя завеі».
Кандрат Крапіва. «Мілы чалавек».
Міхась Лынькоў. Апавяданні.
Алесь Марціновіч. Зборнік «Хто мы, адкуль мы…».
Андрэ Маруа. «Пакаранне золатам».
Андрэй Мрый. «Запіскі Самсона Самасуя».
Міхась Пазнякоў. «Хлеб для партызанаў».
Язэп Пушча. Вершы са зборніка «Дні вясны».
Эрнэст Хэмінгуэй. «Бывай, зброя!»
Мікалай Чаргінец. «Вам – заданне» (пераклад А. Марціновіча).
Міхась Чарот. Вершы.
Ян Чачот. «Наваградскі замак».
Кузьма Чорны. «Зямля».
Стэфан Цвейг. «Нябачная калекцыя».
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 10 КЛАС (базавы ўзровень) / Беларуская літаратура / Слухаць аўдыёкніжкі на BelarusMusic.com

Сообщение _adminforum »

Іван Мележ. Урывак з рамана «Людзі на балоце» (ад слоў «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»).

Калі вучыць урывак на памяць, што лепш гэта рабіць на нашым Ютуб-канале. Там гэты ўрывак выдзелены ў таймкодзе. 00:01:33 - 00:03:08 - «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»

Калі на сайце BelaruMusic.com, то рухайце паўзунок на 01:35 і да 03:08 вучыце. Калі ўключыце трэк, то націсніце Мікрафон, каб убачыць тэкст для запамінання.
Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!

Глядзелі на Ганну, разважалі і - за малым выключэннем прыдзір з жанок - згаджаліся: выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках - асабліва жанкі - успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. З аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца.

Іншы раз языкі жанок - прыдзір ці зайздросніц - меркавалі, што грудзі ў Ганны малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, калі давядзецца? Але пры ўсім тым - нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі - Ганну ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было - крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць - маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!
Ответить