6 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

6 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

VІ клас / Усяго 70 гадзін:
на вывучэнне твораў – 62 гадзіны;
на навучальныя сачыненні – 2 гадзіны;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 4 гадзіны;
рэзерв вучэбнага часу – 2 гадзіны.

РОДНАЯ ЗЯМЛЯ. МОЙ РОД. НАРОД (6 гадзін)
Пятрусь Броўка. «Прысяга сэрцам».
Алесь Казека. «Я – маленькая кропля з крыніцаў святых».
Уладзімір Ліпскі. «Ад роду – да народу» (з кнігі «Я»).
Алесь Пісьмянкоў. «Продкі».
Уладзімір Караткевіч. «Лебядзіны скіт». Легенда пра паходжанне назвы «Белая Русь».

ФАЛЬКЛОР I ЛІТАРАТУРА (15 гадзін)
Міфы
Легенда «Дамавікова ўдзячнасць».
Ян Баршчэўскі. «Вужыная карона».
Максім Багдановіч. «Вадзянік».
Казімір Камейша. «Камень ля вёскі Камень».
Якуб Колас. «Жывая вада».

Беларуская песня
«Прыехала Каляда на белым кані...», «Вы, калядачкі, бліны-ладачкі...», «Благаславі, маці, вясну заклікаці...», «А на Купалу рана сонца іграла...».
«Каля месяца, каля яснага...», «А ў суботу проці нядзелі…», «Рэчанька».
Алесь Ставер. «Жураўлі на Палессе ляцяць…». Выкананне песні ансамблем «Песняры» (музыка I. Лучанка).
Алесь Бачыла. «Радзіма мая дарагая…».

Мастацтва. Музыка: І. Лучанок. «Жураўлі на Палессе ляцяць…» (словы А. Ставера); У. Алоўнікаў. «Радзіма мая дарагая…» (словы А. Бачылы); творы I. Лучанка ў выкананні ансамбля «Песняры»: кампакт-дыск; «Лепшае»: кампакт-дыск (гурт «Палац»); «Ой, у лузе, лузе...»: кампакт-дыск (гурт «Ліцвіны»); «Троіца»: кампакт-дыск (этнагурт «Троіца»); тэлепраект «Сто песень для Беларусі» (Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь).

МАСТАЦКАЕ СЛОВА: ВОБРАЗНАСЦЬ, ВЫРАЗНАСЦЬ, ХАРАСТВО (9 гадзін)
Змітрок Бядуля. «Зямля».
Паўлюк Трус. «Падаюць сняжынкі...» (урывак з паэмы «Дзясяты падмурак»).
Рыгор Барадулін. «Уцякала зіма ад вясны».
Янка Брыль. «Над зямлёй – красавіцкае неба...».
Іван Мележ. «Першы іней» (урывак з рамана «Подых навальніцы»).
Максім Танк. «Восень».
Іван Грамовіч. «Воблакі».

ЛІТАРАТУРА ЯК ЧАЛАВЕКАЗНАЎСТВА (7 гадзін)
Алена Васілевіч. «Сябры».
Кузьма Чорны. «Насцечка».

ТЭМЫ I ВОБРАЗЫ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (20 гадзін)

Гістарычная тэма (4 гадзіны)
Пятрусь Броўка. «Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…».
Уладзімір Бутрамееў. «Славутая дачка Полацкай зямлі».

Ваенная тэма (5 гадзін)
Аляксей Пысін. «Проня».
Анатоль Вярцінскі. «Два полі».
Вячаслаў Адамчык. «Салодкія яблыкі».
Аркадзь Куляшоў. «Над спаленай вёскай…».

Экалагічная тэма (8 гадзін)
Пімен Панчанка. «Сармацкае кадзіла».
Іван Пташнікаў. «Алені».
Алесь Жук. «Стары бабёр» (урывак з аповесці «Паляванне на Апошняга Жураўля»).
Янка Маўр. «Багіра».

Алегарычныя i сатырычныя вобразы (3 гадзіны)
Якуб Колас. «Конь і сабака».
Алесь Звонак. «Гарбуз».
Уладзімір Корбан. «Малпін жарт».

ФАНТАСТЫКА (3 гадзіны)
Раіса Баравікова. «Гальштучнік» (урывак з «Аповесці чатырох падарожжаў»).

Спіс твораў для завучвання на памяць і мастацкага расказвання
Алесь Пісьмянкоў. «Продкі».
Алесь Ставер. «Жураўлі на Палессе ляцяць…».
Паўлюк Трус. «Падаюць сняжынкі...» (урывак з паэмы «Дзясяты падмурак»).
Анатоль Вярцінскі. «Два полі».
Якуб Колас. «Конь і сабака».

Спіс твораў для дадатковага чытання
Генадзь Аўласенка. «Чаму Дукоры такую назву маюць».
Янка Брыль. «Маці».
Анатоль Бутэвіч. «У гасцях у вечнасці».
Святлана Быкава. «Легенда Заслаўя».
Васіль Вітка. «Трывога ў Ельнічах».
Якуб Колас. «Купальскія светлякі».
Янка Маўр. «У краіне райскай птушкі».
Іван Навуменка. «Дзяцінства».
Алесь Пальчэўскі. «Рэкс і Казбек».
Іван Пташнікаў. «Арчыбал».
Генрык Сянкевіч. «Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».
Дзінтра Шулцэ. «Роберцік».
Аляксей Якімовіч. «Эльдарада просіць дапамогі».
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 6 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

«Першы іней» (урывак з рамана «Подых навальніцы»)
Дапамагаючы сваім капаць бульбу, Ганна сустрэла на полі Васіля. Ён быў адзін, і жанчына вырашыла падысці, пераканалася, што Васіль яе кахае, як і раней.
Васіль і Ганна пачалі сустракацца. Праз нейкі час па вёсцы папаўзлі чуткі. Свякруха, даведаўшыся, узялася праклінаць нявестку. Яўхім, калі б не бацька і брат, прыбіў бы ці знявечыў жонку. Лютаваў і ад мужчынскай абразы, і ад непакорлівасці Ганны. Яна не прасілася, не плакала, моўчкі трывала боль.
Васіль з цесцем і братам жонкі быў на зрубе, калі Ларывон Бугай сказаў, што ён, пэўна ж, прывядзе ў новую хату Ганну, а не Маню. Пракоп і Пятро моўчкі падаліся дамоў.
Ганна і Васіль, не згаворваючыся, прыйшлі на ўмоўленае месца. Разумелі, што гэта апошняя сустрэча, што за кожным з іх сочаць і дома, і за домам. Ганна кліча Васіля кінуць усё і куды-небудзь з'ехаць разам. Яна ўжо рашылася («Надумалася — і пайду ...Як прападаць тут век, дак мо знайду што!..»). Ведаючы, як для Васіля гэта няпроста, сказала ціха: «Не канешне зразу рашаць. Падумай... Як надумаешся, дай знак!»
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 6 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

Алесь Пісьмянкоў
Продкі

Калі марнею ад нягод
I сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
I продкаў песьні.

Яны ідуць за годам год
Зь мячом і з плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!

Імёны памяць берагла,
Вяла празь церні,
Каб я ня сеяў зла,
А толькі – зерне.

Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру сьвята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Слухаць верш "Продкі", Алесь Пісьмянкоў >>
Ответить