Страница 1 из 1
Змяненні і новыя функцыі BelarusMusic.com
Добавлено: 12 фев 2025 16:17
_adminforum
Пагоню ў фавіконе інтэрнэт-старонкі замянілі на чырвоныя слухаўкі. Гэта фірмовы лагатып праекту. Па просьбах карыстальнікаў дадалі раздзел "
Школьная праграма". Прама зараз мадэратары шукаюць у нашай базе аўдыёкніжкі са школьнай праграмы і дадаюць іх у гэты раздзел.
9 КЛАС / Спіс твораў па беларускай літаратуры >>>
10 КЛАС / Спіс твораў па беларускай літаратуры >>>
Re: Змяненні і новыя функцыі BelarusMusic.com
Добавлено: 02 мар 2025 20:47
_adminforum
На сайце BelarusMusic.com палепшыў навігацыю па выканаўцах, альбомах і трэках. Цяпер у кожным музычным жанры можна ўбачыць выканаўцаў, альбомы і трэкі па жанры, які Вас зацікавіў. Прыклад глядзіце тут
https://belarusmusic.com/genre/rok
Зараз не ўсе музычныя творы і аўдыёкніжкі бачныя на старонках па жанрах. Але яны ўсё знаходзяцца праз пошук. Мне трэба будзе прайсціся па 5600 трэках і ўручную ўнесці разметку па жанрах і т.д. Дзякуй за цярпенне!
Re: Змяненні і новыя функцыі BelarusMusic.com
Добавлено: 01 апр 2025 21:17
_adminforum
Выканана абнаўленне сайта BelarusMusic.com
Палепшаны элементы навігацыі, падвышана хуткадзейнасць працы, выпраўлены дробныя памылкі дызайну сайта.
Re: Змяненні і новыя функцыі BelarusMusic.com
Добавлено: 14 май 2025 12:43
_adminforum
Аўдыёкніжкі і інфармацыйныя ролікі пазначаюцца ў назве альбомаў і трэкаў значком

( навушнікі ). Гэта дапамагае хутка адрозніваць аўдыёкніжкі ад музыкі.