5 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

5 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.\

:!: Гатовая падборка аўдыёкніжак для 5-га класа >>>

V клас / Усяго 70 гадзін:
на вывучэнне твораў – 63 гадзіны;
на навучальныя сачыненні – 2 гадзіны;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 4 гадзіны;
рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзіна.

РОДНАЕ СЛОВА (4 гадзіны)
Пятрусь Броўка. «Калі ласка».
Яўгенія Янішчыц. «Мова».
Анатоль Грачанікаў. «Дрымотна ціснуцца кусты...».
Уладзімір Караткевіч. «Бацькаўшчына».
В. Цвірка. «Мая Радзіма», «Заслаўе».
М. Ісаёнак. «Песня аб маёй зямлі».
І. Пушкоў. «Вясна на Нёмане».
А. Казлоўскі. «Зялёны май».
М. Рагалевіч. «Сімфонія вясны».
В. Бялыніцкі-Біруля. «Лотаць зацвіла».
В. Бяляўскі. «Беларускі краявід».

ВУСНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (13 гадзін)
Казка «Разумная дачка».
Казка «Залаты птах».
Казка «Музы́кі».
Легенды: «Нарач», «Пестунь».

ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ І ЛЕГЕНДЫ (10 гадзін)
Максім Танк. «Ля вогнішч начлежных» (урывак з паэмы «Нарач»).
Якуб Колас. «Крыніца».
Уладзімір Караткевіч. «Нямоглы бацька».
Андрэй Федарэнка. «Падслуханая казка».

ВЫРАЗНАСЦЬ МАСТАЦКАГА СЛОВА (8 гадзін)
Максім Багдановіч. «Зімой».
Анатоль Грачанікаў. «Зоры спяваюць».
Якуб Колас. «Песня ляснога жаваранка» (урывак з трылогіі «На ростанях»).
Якуб Колас. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля»).
Уладзімір Караткевіч. «Лісце».
Анатоль Грачанікаў. «Верасень».
В. Бялыніцкі-Біруля. «Восень», «Лес задрамаў», «Аголеныя бярозкі».
В. Ціханаў. «Восеньскі матыў»/
У. Сулкоўскі. «Бервянец. Восень».
А. Бараноўскі. «Восень на Прыпяці».
Ф. Рушчыц. «Зімовая казка».
В. Цвірка. «Беларускі пейзаж».

ЛІТАРАТУРНЫ ТВОР – СКЛАДАНАЕ I НЕПАДЗЕЛЬНАЕ МАСТАЦКАЕ АДЗІНСТВА (22 гадзіны)
Якуб Колас. «Дарэктар» (урывак з паэмы «Новая зямля»).
Якуб Колас. «У старых дубах».
Міхась Лынькоў. «Васількі».
Васіль Зуёнак. «Прыйдзі аднойчы...».
Анатоль Кудравец. «Цітаўкі».
Генрых Далідовіч. «Страта».
Максім Лужанін. «Добры хлопец Дзік».
Уладзімір Караткевіч. «Былі ў мяне мядзведзі».

ПРЫГОДЫ I ПАДАРОЖЖЫ (4 гадзіны)
Міхась Лынькоў. «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў».

Спіс твораў для завучвання на памяць і мастацкага расказвання
Пятрусь Броўка. «Калі ласка».
Максім Багдановіч. «Зімой».
Якуб Колас. «Дарэктар» (з паэмы «Новая зямля») – пачатак (апісанне восені).
Міхась Лынькоў «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (пачатак раздзела «Як Мішка трапіў на вайсковую службу» і да слоў «І пах ад іх ішоў далёка-далёка, праз лес, праз балота, да самае лесавое дарогі»).

Спіс твораў для дадатковага чытання
Беларускія народныя казкі.
Янка Брыль. «Цюцік».
Эдуард Валасевіч. «Дняпроўскі чарадзей».
Уладзімір Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў».
Міхась Зарэмба. «Арэхавы Спас».
Уладзімір Караткевіч. «Кацёл з каменьчыкамі».
Астрыд Ліндгрэн. «Браты Львінае Сэрца».
Міхась Лынькоў. «Міколка-паравоз».
Георгій Марчук. «Чужое багацце».
Алена Масла. «Таямніца закінутай хаты».
Эрых Распэ. «Прыгоды барона Мюнхаўзена».
Пятро Сіняўскі. «Зачараваная гаспадарка».
Алесь Якімовіч. «Рыжык».
Lika
Сообщения: 4
Зарегистрирован: 11 сен 2024 00:12

Re: 5 КЛАС / Беларуская літаратура / Слухаць аўдыёкніжкі на BelarusMusic.com

Сообщение Lika »

Якуб Колас. «Дарэктар» (з паэмы «Новая зямля») – пачатак (апісанне восені).
Якуб Колас. «Дарэктар» (з паэмы «Новая зямля») – пачатак (апісанне восені).
Дадалі словы на трэк. Пры праслухоўванні трэка адкрыйце словы (націсніце на мікрафончык).

Зварот пары, зніканне лета...
То — водгулле душы паэта,
То — смутны вобраз развітання,
То — струн дрыгучых заміранне,
Натхненнай песні жаль сардэчны,
Жыцця і смерці — сымбаль вечны!
І люб і смуцен час прыгоды,
Калі душа ўсяе прыроды
З тваёю злучыцца душою
Ў адным суладдзі і настроі!
І ты маўчыш, маўчаць і далі,
Як бы ў адной агульнай хвалі,
Ў адной асветленай часіне
Жыццё злучыла свае плыні
І бег свой вечны прыпыніла,
І неба твар свой адчыніла.
На залаты парог паўдзення
Скрозь бела-руннае адзенне
У багне неба ясна-сіняй
Ступае сонца, як багіня,
І стрэлы-косы раскідае,
Як чараўніца маладая.
Пад гэтай ласкаю зіяння,
Ўспагадна-добрага ўзірання,
Ўсё заспакоілася: неба,
І поле знятага ўжо хлеба,
І гэта даль, і лугавіны...
На ніцях белай павуціны
Прывозяць восень павучкі.
Яе красёнцы, чаўначкі
У моры лесу мільгатнулі
І лісце ў багру апранулі;
І з кожнай лісцевай галоўкі
Глядзіць твар восені-свякроўкі.
Павее ветрык — шурхнуць травы:
Няма ў ім ласкі, ні забавы.
Не — то не шолах каласочкаў,
Не смех блакітных васілёчкаў
У межах росных збажыны;
Не — то не музыка вясны,
А ціхі жаль і нараканне,
З жыццём і з сонцам развітанне.
Шыбуюць гусі ў край далёкі
І жураўлі ў той самы край.
— Бывай жа, лецейка, бывай!
Бывайце, родныя валокі!
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 5 КЛАС / Беларуская літаратура / Слухаць аўдыёкніжкі на BelarusMusic.com

Сообщение _adminforum »

Пятрусь Броўка. «Калі ласка».
Пятрусь Броўка. «Калі ласка».
Дадалі словы на трэк. Пры праслухоўванні трэка адкрыйце словы (націсніце на мікрафончык).

У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы: "Калі ласка!.."
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:
– Калі ласка, калі ласка, ў хату!
Не паспелі сесці пры сустрэчы,
Як патэльня засквірчэла ў печы,
Ды і чарка бліснула дарэчы.
Бульба, смажаніна і каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калі ласка!
Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калі ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грыміць. З нябёсамі размова:
– Калі ласка, цёплы дождж вясновы!
І не вельмі буйны і не рэдкі –
На сады, на пушчы, на палеткі,
На грыбы, на ягады, на кветкі...
– Калі ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранішняму сонцу:
– Калі ласка, сонца, выйдзі з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнімі з сабою нашы мары!
– Калі ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя і ветлівыя словы.

1970
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 5 КЛАС / Беларуская літаратура / Слухаць аўдыёкніжкі на BelarusMusic.com

Сообщение _adminforum »

Уладзімір Караткевіч. Верш "Бацькаўшчына"

Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.

Паімчаць за ёю наўздагон? —
Хоць і схопіш — усё адно падман.
Дзе каханне тых мінулых дзён —
Весніх паркаў бэзавы туман?

Нават шкадаванне — дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)
Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
І бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
1954-1956
Ответить