10 КЛАС (павышаны ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

10 КЛАС (павышаны ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа (павышаны ўзровень) ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

:!: Гатовая падборка аўдыёкніжак для 10-га класа (павышаны ўзровень) >>>

Х клас (павышаны ўзровень) / Усяго 105 гадзін:
на вывучэнне твораў – 90 гадзін;
на навучальныя сачыненні – 4 гадзіны;
на кантрольнае сачыненне – 8 гадзін;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 2 гадзіны;
рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзіна.

ДАЎНЯЯ ЛІТАРАТУРА (XI–XVIII стст.) (7 гадзін)
Кірыл Тураўскі. Словы. Казанні. Павучанні.
Францыск Скарына. Прадмова да ўсёй Бібліі, прадмова да Псалтыра і кнігі Іова (урыўкі) (1 гадзіна). Развіццё беларускага кнігадрукавання (1 гадзіна). С. Будны і В. Цяпінскі як прадаўжальнікі справы Ф. Скарыны. Патрыятычны і грамадзянскі пафас прадмоў да «Катэхізіса» і «Евангелля».
Музыка: Д. Смольскі. Опера «Францыск Скарына».
Кінамастацтва: «Я, Францыск Скарына» (рэжысёр Б. Сцяпанаў).

«Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча».
Вершатворчасць на беларускай мове (Сімяон Полацкі). Станаўленне беларускага тэатра (батлейка, школьная драма і інтэрмедыя).
Літаратура эпохі Асветніцтва (1 гадзіна).

Музыка: М. Агінскі. Паланэз «Развітанне з Радзімай».
Кінамастацтва: «Ветрык арэляў» (рэжысёр С. Гайдук); «Паланэз Агінскага» (рэжысёр Л. Голуб).

РАЗВІЦЦЁ НОВАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XIX СТ. (8 гадзін)
Паэмы «Энеіда навыварат. Тарас на Парнасе»
Ян Чачот. Вершы «Покуль сонца ўзыдзе...», «Да мілых мужычкоў», «На прыезд Адама Міцкевіча» (1 гадзіна).
Францішак Багушэвіч. Паэма «Кепска будзе!», апавяданне «Тралялёначка» (3 гадзіны).
Янка Лучына. Верш «Роднай старонцы»; паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» (ва ўрыўках) (1 гадзіна).
Тарас Шаўчэнка. Вершы «Думка» («Цяжка-цяжка жыць на свеце...»), «Садок вішнёвы каля хаты...» (1 гадзіна).
Музыка: А. Багатыроў. Змяшаны хор без суправаджэння «Сонца заходзіць»; цыкл рамансаў для голасу з фартэпіяна «Пастаўлю хату», «І шырокую даліну», «Агні гараць», «Ад сяла да сяла» (з паэмы «Гайдамакі»), «Вішнёвы садок каля дома».

ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ СТ. (73 гадзіны)
Цётка. Вершы «Мае думкі», «Вера беларуса», «Мора», апавяданне «Асеннія лісты» (2 гадзіны).
Музыка: І. Лучанок. «Кася», «Як Лілея на Дунаі»; Ю. Семяняка. «Люблю мой сад…»; Д. Смольскі. «Арлы-брацці», «Вера беларуса», «Скрыпка».
Ядвігін Ш. Апавяданне «Дуб-дзядуля».
Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» (3 гадзіны).
Тэатральнае мастацтва: спектакль «Раскіданае гняздо» (Нацыянальны дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага; рэжысёр Б. Луцэнка).
Кінамастацтва: «Раскіданае гняздо» (рэжысёр Б. Луцэнка).

Якуб Колас. Трылогія «На ростанях» (частка першая «У палескай глушы»)
1/1 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/2 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/3 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/4 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/5 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы
1/6 На Ростанях - I кніга. У Палескай глушы

Якуб Колас. Паэма «Сымон-музыка»

Музыка: I. Лучанок. «Роднаму краю»; У. Мулявін. «Каханне».
Кінамастацтва: «Першыя выпрабаванні» (рэжысёр У. Корш-Саблін).

Максім Багдановіч. Вершы «Песняру», «Кніга», «Летапісец», «Мяжы», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...»; «Страцім-лебедзь» (4 гадзіны).
Музыка: песні і рамансы на словы паэта (кампазітары Л. Абіліёвіч, М. Аладаў, А. Багатыроў, У. Мулявін, І. Палівода, А. Туранкоў, Э. Тырманд).

Алесь Гарун. Вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...», «Ідуць гады» (1 гадзіна).
Беларуская літаратура 1920-х – 1930-х гадоў: агляд (1 гадзіна).
Літаратура Заходняй Беларусі, яе сувязь з агульнанацыянальнай літаратурай (Уладзімір Жылка, Максім Танк, Міхась Машара, Валянцін Таўлай, Міхась Васілёк і іншыя пісьменнікі) (1 гадзіна).
Музыка: опера «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

Максім Гарэцкі. Апавяданне «Літоўскі хутарок»; аповесць «Дзве душы» (4 гадзіны). Слухаць па спасылцы на BelarusMusic.com >>>
Кінамастацтва: «Максім Гарэцкі. Прысады жыцця» (рэжысёр І. Калоўскі).

Вацлаў Ластоўскі. Аповесць «Лабірынты» (2 гадзіны).
Змітрок Бядуля. Абразкі, лірычныя мініяцюры «Плач пралескаў», «Нібы рупны араты…».
Змітрок Бядуля. Апавяданне «Бондар».
Уладзімір Дубоўка. Вершы «О Беларусь, мая шыпшына», «Залатая асенняя раніца…», «Родная мова, цудоўная мова!», «Цягнік спяшаўся» (1 гадзіна).
Музыка: М. Шчаглоў-Куліковіч. «О Беларусь, мая шыпшына»; М. Равенскі. «На прасторах сініх», «Ліпнёвы гімн».

Гіём Апалінэр. Вершы «Мост Мірабо», «Цень» (1 гадзіна).
Уладзімір Жылка. Вершы «Меч», «Палімпсест», «Мы любім дзіўныя паданні», «Беларусь», «Максім Багдановіч» (2 гадзіны).
Язэп Пушча. Вершы «Раніцу шчэбет пільнуе…», «Светлых дзён хараство», «Каплі вады», «Лісты да сабакі», «Лета» (2 гадзіны).
Кандрат Крапіва. Байкі «Дзед і баба», «Саманадзейны конь»; камедыя «Хто смяецца апошнім» (4 гадзіны).
Кінамастацтва: «Кандрат Крапіва» (рэжысёр М. Купеева); «Загадкі дзеда Кандрата» (рэжысёр А. Леўчык); «Хто смяецца апошнім» (рэжысёр У. Корш-Саблін).

Андрэй Мрый. Раман «Запіскі Самсона Самасуя» (2 гадзіны).
Кінамастацтва: тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя» (рэжысёр У. Арлоў).

Міхась Зарэцкі. Апавяданні «Дзіўная», «Кветка пажоўклая» (2 гадзіны).
Стэфан Цвейг. Навела «Нябачная калекцыя» (1 гадзіна).

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945). Агляд (1 гадзіна).
Пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: А. Куляшоў, П. Панчанка, Я. Брыль, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрамчык, А. Астрэйка, А. Бялевіч, У. Карпаў, М. Сурначоў і іншыя аўтары. Патрыятычная публіцыстыка.
Музыка: І. Лучанок. «Ёсць у горада слава гордая» (словы А. Вярцінскага).

Героіка-патрыятычны пафас ваеннай лірыкі (6 гадзін).
Пятрусь Броўка. Вершы «Спатканне» («Мне ўсё дорага тут…»), «Родны край».
Музыка: У. Мулявін. Песня «Александрына» (словы П. Броўкі).
Аркадзь Куляшоў. Балады «Над брацкай магілай». «Сцяг брыгады».
Максім Танк. Вершы «Родная мова», «Рэквіем».

Кузьма Чорны. Апавяданне «Макаркавых Волька»; раман «Пошукі будучыні» (5 гадзін).
Андрэ Маруа. Навела «Пакаранне золатам» (1 гадзіна).

Здабыткі ў жанры паэмы (6 гадзін).
Максім Танк. Паэма «Люцыян Таполя».
Пятрусь Броўка. Паэма «Голас сэрца».
Аркадзь Куляшоў. Паэма «Маналог».
Пімен Панчанка. Вершы «Герой», «Толькі лісцем рабін шалахні...», «Родная мова», «Спарышы», «Той дзень прапаў і страчаны навекі…», «Крык сойкі», «Мала сказаць: ненавiджу…» (3 гадзіны).
Музыка: В. Іваноў. «Тапаліны звон» (словы Пімена Панчанкі).

Iван Мележ. Раман «Людзі на балоце»
Iван Мележ. Раман «Подых навальніцы»
Кінамастацтва: кінафільм «Людзі на балоце» (рэжысёр В. Тураў).
Тэлеспектакль «Завеі, снежань…» (рэжысёр У. Забэла).

Спіс твораў для завучвання на памяць
Алесь Гарун. «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...».
Максім Багдановіч. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...».
Уладзімір Дубоўка. «Родная мова, цудоўная мова...».
Пімен Панчанка. «Герой».
Іван Мележ. Урывак з рамана «Людзі на балоце» (ад слоў «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»).

Спіс твораў для дадатковага чытання
Максім Гарэцкі. «На імперыялістычнай вайне».
Анатоль Грачанікаў. Зборнік «Палессе».
Леанід Дайнека. «След ваўкалака».
Вацлаў Ластоўскі. «Князёўна Рагнеда», «Усяслаў», «Вітаўт і Ягайла».
Уладзімір Дубоўка. Пераклады санетаў У. Шэкспіра.
Уладзімір Жылка. «Хараство», «Няма збавення».
Міхась Зарэцкі. «Вязьмо».
Зборнік «Іскры Вечнага агню» (уклад. А. Васілевіч і іншыя аўтары).
Лукаш Калюга. Апавяданні.
Казімір Камейша. 2–3 вершы са зборніка «Курганны звон» (з серыі «Дзеці вайны»).
Тодар Кляшторны. Вершы са зборніка «Кляновыя завеі».
Якуб Колас. «У глыбі Палесся», «На ростанях» (2-я і 3-я кнігі трылогіі «На ростанях»).
Шарль дэ Кастэр. «Легенда пра Ціля Уленшпігеля».
Кандрат Крапіва.«Мілы чалавек».
Міхась Лынькоў. Апавяданні.
Алесь Марціновіч. Зборнік «Хто мы, адкуль мы…».
Міхась Пазнякоў. «Хлеб для партызанаў».
Сімяон Полацкі. «Пралог да прападобнай маці Ефрасінні».
Язэп Пушча. Вершы са зборніка «Дні вясны».
Райнер Марыя Рыльке. «Паэт», «Сёмая элегія».
Уільям Фолкнер. «Пах вербены».
Эрнэст Хэмінгуэй. «Бывай, зброя!»
Мікалай Чаргінец. «Вам – заданне» (пераклад А. Марціновіча).
Міхась Чарот. Вершы.
Ян Чачот. «Наваградскі замак».
Кузьма Чорны. «Зямля».
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 10 КЛАС (павышаны ўзровень) / Беларуская літаратура / Слухаць аўдыёкніжкі на BelarusMusic.com

Сообщение _adminforum »

Іван Мележ. Урывак з рамана «Людзі на балоце» (ад слоў «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»).

Калі вучыць урывак на памяць, то лепш гэта рабіць на нашым Ютуб-канале. Там гэты ўрывак выдзелены ў таймкодзе. 00:01:33 - 00:03:08 - «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...» і да слоў «...так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!»

Калі на сайце BelaruMusic.com, то рухайце паўзунок на 01:35 і да 03:08 і вучыце. Калі ўключыце трэк, то націсніце Мікрафон, каб убачыць тэкст для запамінання.
Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!

Глядзелі на Ганну, разважалі і - за малым выключэннем прыдзір з жанок - згаджаліся: выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках - асабліва жанкі - успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. З аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца.

Іншы раз языкі жанок - прыдзір ці зайздросніц - меркавалі, што грудзі ў Ганны малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, калі давядзецца? Але пры ўсім тым - нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі - Ганну ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было - крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць - маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!
Ответить