11 КЛАС (базавы ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

11 КЛАС (базавы ўзровень) / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХI класа (базавы ўзровень) ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

:!: Гатовая падборка аўдыёкніжак для 11-га класа >>>

ХI клас (базавы ўзровень) / Усяго 51 гадзіна:
на вывучэнне твораў – 44 гадзіны;
на навучальныя сачыненні – 2 гадзіны;
на кантрольнае сачыненне – 4 гадзіны;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 1 гадзіна.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1960-х – ПАЧАТКУ 1990-х ГАДОЎ (34 гадзіны)

Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, жанравыя і стылявыя пошукі (Максім Танк, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Генадзь Пашкоў, Казімір Камейша і іншыя паэты).

Тэматыка і праблематыка беларускай прозы (Васіль Быкаў, Іван Мележ, Iван Шамякін, Іван Навуменка, Міхась Стральцоў, Віктар Казько, Іван Пташнікаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч, Генрых Далідовіч, Вячаслаў Адамчык, Віктар Карамазаў, Алесь Жук, Георгій Марчук і іншыя празаікі).

Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы Андрэя Макаёнка, Алеся Петрашкевіча, Міколы Матукоўскага, Аляксея Дударава, Георгія Марчука і іншых аўтараў). Праблемнасць, канфліктная аснова твораў беларускіх драматургаў.

Іван Шамякін. Раман «Сэрца на далоні» (4 гадзіны).
Тэатральнае мастацтва: спектаклі «Сэрца на далоні», «І змоўклі птушкі» (па творах Івана Шамякіна).
Кінамастацтва: мастацкія фільмы «Гандлярка і паэт» (рэжысёр С. Самсонаў), «Вазьму твой боль» (рэжысёр М. Пташук).

Андрэй Макаёнак. «Зацюканы апостал» (2 гадзіны).
Тэатральнае мастацтва: спектакль «Зацюканы апостал» (рэжысёр Б. Луцэнка).

Янка Брыль. Лірычныя мініяцюры «Загадка», «Трохі пра вечнае» (1 гадзіна).

Васіль Быкаў. Аповесць «Знак бяды» (5 гадзін).
Кінамастацтва: «Знак бяды» (рэжысёр М. Пташук).

Уладзімір Караткевіч. Раман «Чорны замак Альшанскі» (5 гадзін).
Музыка: Я. Глебаў. Раманс «Любы мой»; Л. Мурашка. Раманс «Дагарэў за брамай небакрай»; Д. Смольскі. Опера «Сівая легенда».
Тэлеспектакль «Лісце каштанаў».
Фільмы: «Будзь шчасліва, рака» (сцэнарыст У. Караткевіч), «Быў, ёсць, буду» (сцэнарыст і рэжысёр Ю. Цвяткоў), «Кніганошы» (рэжысёр У. Траццянкоў), «Ладдзя роспачы» (рэжысёр Л. Тарасаў), «Лісце каштанаў» (рэжысёр У. Забэла).

Міхась Стральцоў. Апавяданне «Сена на асфальце» (2 гадзіны).

Ніл Гілевіч. Вершы «Край мой беларускі, край!..», «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..», «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...»; раман у вершах «Родныя дзеці» (4 гадзіны).
Музыка: Э. Зарыцкі. Песня «Палыновая ростань» (словы Н. Гілевіча); Л. Захлеўны. Песня «Сонца ў азерцы» (словы Н. Гілевіча); І. Лучанок. Песня «Я хаджу закаханы» (словы Н. Гілевіча); Э. Ханок. Песня «Вы шуміце, бярозы...» (словы Н. Гілевіча); «Аксамітавы вечар»: кампакт-дыск; «Нашы песні»: кампакт-дыск (ансамбль «Сябры»).

Іван Чыгрынаў. Апавяданне «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1 гадзіна).
Іван Навуменка. Апавяданне «Сямнаццатай вясной» (1 гадзіна).

Рыгор Барадулін. Вершы «Неруш», «Яна адна, зямля вякоў…», «Бацьку», «Заспаная раніца мжыстая…», «Чалавек не ўзнікае так…» (3 гадзіны).

Алесь Разанаў. Вершы «Радзіма…», «Кожны народ мае…», «У крузе», «Спадчына», «Горад» (1 гадзіна).

Георгій Марчук. Навелы «Канон Гарыні», «Канон Маці» (1 гадзіна).
Мастацтва. Кінамастацтва: фільм «Ліст да Феліні» (рэжысёр Д. Зайцаў).

Аляксей Дудараў. П’еса «Князь Вітаўт» (2 гадзіны).
Спектаклі «Князь Вітаўт» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван), «Радавыя» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван), «Чорная панна Нясвіжа» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван).

Міхась Башлакоў. Верш «Заркапад», цыкл вершаў «Радзіма...» (1 гадзіна).

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА. АГЛЯД (9 гадзін)

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе (2 гадзіны).
Паэзія (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (2 гадзіны).
Проза (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (4 гадзіны).
Драматургія (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (1 гадзіна).

Спіс твораў для завучвання на памяць
Міхась Стральцоў. Урывак з апавядання «Сена на асфальце» (пачынаючы са слоў «О зямля! Ты даеш нам тугу па небе…» і да слоў «…гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога»).
Ніл Гілевіч. Верш «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..».
Рыгор Барадулін. Верш «Чалавек не ўзнікае так…».
Верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучняў).

Спіс твораў для дадатковага чытання
Паэзія
Зборнік «Краіну родную люблю».
Зборнік «Мая Радзіма».
Міхась Башлакоў. Зборнік «Далеч вячэрняя».
Навум Гальпяровіч. Зборнік «Святло ў акне».
Васіль Зуёнак. Зборнік «Лета трывожных дажджоў».
Анатоль Зэкаў. Зборнік «Белае сонца бяроз».
Казімір Камейша. Зборнік «Гордзіеў вузел».
Уладзімір Карызна. Зборнік «Доля – Русь наша Белая».
Дзмітрый Марозаў. Зборнік «Вачыма сэрца».
Генадзь Пашкоў. Зборнік «У далонях свету».
Алесь Пісьмянкоў. Зборнік «Я не памру, пакуль люблю».
Людміла Рублеўская. Зборнік «Замак месячнага сяйва».
Віктар Шніп. Зборнік «Першы папяровы снег».

Проза
Генрых Бёль. «Дом без гаспадара» (ва ўрыўках).
Васіль Быкаў. «Сотнікаў».
Янка Брыль. Зборнік «З людзьмі і сам-насам».
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік. «Я з вогненнай вёскі…».
Алесь Жук. «Душа над чыстым полем».
Віктар Карамазаў. «Крыж на зямлі і поўня ў небе».
Георгій Марчук. «Давыд-гарадоцкія каноны» (2–3 навелы).
Іван Навуменка. «Вераніка».
Іван Чыгрынаў. «У ціхім тумане».
Эрнэст Хэмінгуэй. «Стары і мора».
Іван Шамякін. «Гандлярка і паэт».

Драматургія
Аляксей Дудараў. «Радавыя».
Алесь Петрашкевіч. «Напісанае застаецца»; «Прарок для Айчыны».
Iван Чыгрынаў. «Следчая справа Вашчылы».
Ответить