Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХI класа (павышаны ўзровень) ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

ХI клас (павышаны ўзровень) / Усяго 102 гадзіны:
на вывучэнне твораў – 87 гадзін;
на навучальныя сачыненні – 4 гадзіны;
на кантрольнае сачыненне – 8 гадзін;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 2 гадзіны;
рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзіна.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1960-х – ПАЧАТКУ 1990-х ГАДОЎ (67 гадзін)
Развіццё беларускай літаратуры ў 1960-х – пачатку 1990-х гадоў. Агляд (2 гадзіны).
Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, іх жанравыя і стылявыя пошукі (Максім Танк, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Генадзь Пашкоў, Казімір Камейша, Васіль Зуёнак, Раіса Баравікова, Пятрусь Макаль і іншыя паэты). Грамадзянскасць і маральна-этычная скіраванасць пафасу паэтычнай творчасці.
Тэматыка, праблематыка і жанравая разнастайнасць беларускай прозы (Васіль Быкаў, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Іван Навуменка, Міхась Стральцоў, Віктар Казько, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Iван Шамякін, Віктар Карамазаў, Янка Сіпакоў, Алесь Жук, Георгій Марчук, Генрых Далідовіч і іншыя мастакі слова).
Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы Андрэя Макаёнка, Уладзіміра Караткевіча, Міколы Матукоўскага, Алеся Петрашкевіча, Аляксея Дударава, Георгія Марчука, Анатоля Дзялендзіка і іншых драматургаў).
Іван Шамякін. Аповесць «Гандлярка і паэт»; раман «Сэрца на далоні» (8 гадзін).
Cпектаклі «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «І змоўклі птушкі» (па творах І. Шамякіна).
Кінамастацтва: мастацкія фільмы «Гандлярка і паэт» (рэжысёр С. Самсонаў), «Вазьму твой боль» (рэжысёр М. Пташук).
Андрэй Макаёнак. «Зацюканы апостал» (3 гадзіны).
Тэатральнае мастацтва: спектакль «Зацюканы апостал» (рэжысёр Б. Луцэнка).
Янка Брыль. Апавяданне «Галя»; лірычныя мініяцюры «Загадка», «Трохі пра вечнае» (3 гадзіны).
Васіль Быкаў. Аповесці «Сотнікаў», «Абеліск», «Знак бяды» (10 гадзін).
Кінамастацтва: «Абеліск» (рэжысёр Р. Віктараў), «Знак бяды» (рэжысёр М. Пташук), «Узыходжанне» (рэжысёр Л. Шэпіцька).
Эрнэст Хемінгуэй. Аповесць «Стары і мора» (2 гадзіны).
Уладзімір Караткевіч. Вершы «Каложа», «Багдановічу», «Ты і я», «І тады закахалася хмара...»; раман «Чорны замак Альшанскі» (7 гадзін).
Музыка: Я. Глебаў. Раманс «Любы мой»; Л. Мурашка.
Раманс «Дагарэў за брамай небакрай»; Д. Смольскі.
Опера «Сівая легенда».
Тэлеспектакль «Лісце каштанаў».
Фільмы: «Будзь шчасліва, рака» (сцэнарыст У. Караткевіч), «Быў, ёсць, буду» (сцэнарыст і рэжысёр Ю. Цвяткоў), «Кніганошы» (рэжысёр У. Траццянкоў), «Ладдзя роспачы» (рэжысёр Л. Тарасаў), «Лісце каштанаў» (рэжысёр У. Забэла), «Маці ўрагану» (рэжысёр Ю. Марухін).
Міхась Стральцоў. Апавяданні «Сена на асфальце», «На чацвёртым годзе вайны», «Смаленне вепрука» (5 гадзін).
Ніл Гілевіч. Вершы «Край мой беларускі, край!..», «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..», «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...», «Паклон табе, мой беларускі краю!..»; раман у вершах «Родныя дзеці» (4 гадзіны).
Музыка: Э. Зарыцкі. Песня «Палыновая ростань» (словы Н. Гілевіча); Л. Захлеўны. Песня «Сонца ў азерцы» (словы Н. Гілевіча); І. Лучанок. Песня «Я хаджу закаханы» (словы Н. Гілевіча);Э. Ханок. Песня «Вы шуміце, бярозы...» (словы Н. Гілевіча); «Аксамітавы вечар»: кампакт-дыск; «Нашы песні»: кампакт-дыск (ансамбль «Сябры»).
Іван Чыгрынаў. Апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «У ціхім тумане» («Маці») (3 гадзіны).
Іван Навуменка. Апавяданні «Сямнаццатай вясной», «Хлопцы самай вялікай вайны» (3 гадзіны).
Генрых Бёль. Раман «Дом без гаспадара» (ва ўрыўках) (2 гадзіны).
Рыгор Барадулін. Вершы «Неруш», «Яна адна, зямля вякоў…», «Бацьку», «Заспаная раніца мжыстая…», «Чалавек не ўзнікае так…», «Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём…» (3 гадзіны).
Алесь Разанаў. Вершы «Радзіма…», «Кожны народ мае…», «У крузе», «Спадчына», «Горад», «На гэтай зямлі», «Барана» (3 гадзіны).
Георгій Марчук. Навелы «Канон Гарыні», «Канон Маці», «Канон Школе» (3 гадзіны).
Кінамастацтва: фільм «Ліст да Феліні» (рэжысёр Д. Зайцаў).
Аляксей Дудараў. П’еса «Князь Вітаўт» (3 гадзіны).
Спектаклі «Князь Вітаўт» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван), «Радавыя» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван), «Чорная панна Нясвіжа» (рэжысёры В. Раеўскі, Б. Герлаван).
Міхась Башлакоў. Вершы «Дарогі Палесся», «Заркапад», «Рэха даўніх гадоў», «Не будзьце раўнадушнымі ніколі», «Тры лікі любові», «Музыка вясны», цыкл «Радзіма...» (3 гадзіны).
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА. АГЛЯД (19 гадзін)
Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе (2 гадзіны).
Паэзія (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (5 гадзін).
Проза (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (8 гадзін).
Леанід Дайнека «Меч князя Вячкі»;
Алесь Марціновіч «“Гетман-кларнет” на службе ў муз»;
Іван Чыгрынаў «Вяртанне да віны»;
Iван Навуменка «Вір»;
Янка Сіпакоў «Кулак» і іншыя творы.
Драматургія (у межах агляду вылучаюцца аўтары і творы на выбар педагагічнага работніка) (4 гадзіны).
Спіс твораў для завучвання на памяць
Міхась Стральцоў. Урывак з апавядання «Сена на асфальце» (пачынаючы са слоў «О зямля! Ты даеш нам тугу па небе…» і да слоў «…гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога»).
Ніл Гілевіч. Урывак з рамана ў вершах «Родныя дзеці» (з раздзела «Пашанаванне» ад слоў «Паклон табе ад сэрца, мама…» да слоў «І рукі ёй пацалаваў»).
Рыгор Барадулін. Верш «Чалавек не ўзнікае так…».
Верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучняў).
Спіс твораў для дадатковага чытання
Паэзія
Зборнік «Краіну родную люблю».
Зборнік «Мая Радзіма».
Раіса Баравікова. Зборнік «Дрэва для райскай птушкі».
Міхась Башлакоў. Зборнік «Далеч вячэрняя».
Навум Гальпяровіч. Зборнік «Святло ў акне».
Сяргей Давідовіч. Паэмы «Партызанскі праспект», «Памяць».
Васіль Зуёнак. Зборнік «Лета трывожных дажджоў».
Анатоль Зэкаў. Зборнік «Белае сонца бяроз».
Казімір Камейша. Зборнік «Гордзіеў вузел».
Уладзімір Карызна. Зборнік «Доля – Русь наша Белая».
Пятро Макаль. Зборнік «Лагода».
Дзмітрый Марозаў. Зборнік «Вачыма сэрца».
Ніна Мацяш. Зборнік «Душою з небам гаварыць».
Мікола Мятліцкі. Зборнік «Прысутнасць».
Міхась Пазнякоў. Зборнік «Час надзеі».
Генадзь Пашкоў. Зборнік «У далонях свету».
Алесь Пісьмянкоў. Зборнік «Я не памру, пакуль люблю».
Людміла Рублеўская. Зборнік «Замак месячнага сяйва».
Віктар Шніп. Зборнік «Першы папяровы снег».
Проза
Зборнік «Мая Радзіма».
Янка Брыль. Зборнік «З людзьмі і сам-насам».
Васіль Быкаў. «У тумане», «Адна ноч», «Смерць чалавека».
Алесь Жук. «Душа над чыстым полем».
Віктар Карамазаў. «Зачараваная душа».
Алесь Марціновіч. «Цяпло колішніх вогнішчаў» (2–3 эсэ, гістарычныя аповесці на выбар педагагічнага работніка).
Георгій Марчук. «Давыд-гарадоцкія каноны» (2–3 навелы).
Іван Навуменка. «Любімы горад».
Іван Пташнікаў. «Мсціжы».
Іван Чыгрынаў. «Плач перапёлкі».
Іван Шамякін. «Злая зорка».
Драматургія
Аляксей Дудараў. «Радавыя».
Алесь Петрашкевіч. «Напісанае застаецца».
Iван Чыгрынаў. «Следчая справа Вашчылы».