8 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Школьная праграма па беларускай літаратурыза за 5-11 класы для базавага і павышанага ўзроўняў. Аўдыёкніжкі на беларускай мове
Ответить
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

8 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

У ПРАЦЭСЕ НАПАЎНЕННЯ І УДАКЛАДНЕННЯ. Просім даць нам крыху больш часу. ДЗЯКУЙ!

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 № 181 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі ад 08.08.2024 № 100)

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VIІI класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

VIІI клас / Усяго 53 гадзіны:
на вывучэнне твораў – 46 гадзін;
на навучальныя сачыненні – 2 гадзіны;
на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 4 гадзіны;
рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзіна.

РОДЫ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (7 гадзін)
Рыгор Барадулін. «Трэба дома бываць часцей».
Віктар Карамазаў. «Дзяльба кабанчыка».
Аляксей Дудараў. «Вечар».

Музыка: І. Лучанок. «Трэба дома бываць часцей» (словы Р. Барадуліна).
Тэатральнае мастацтва: «Вечар» – тэле-, радыё-, тэатральныя спектаклі (у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых тэатраў краіны).

ЛІРЫЧНЫЯ ЖАНРЫ (14 гадзін)
Народныя песні «Бяроза з лістом…», «Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці...» (1 гадзіна).

Грамадзянская лірыка (3 гадзіны)
Янка Купала. «Спадчына».
Максім Багдановіч. «Слуцкія ткачыхі».
Уладзімір Караткевіч. «Беларуская песня».

Філасофская лірыка (3 гадзіны)
Максім Танк. «Шчасце».
Генадзь Пашкоў. «Пазвоніць аднойчы вясна…».
Анатоль Вярцінскі. «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...».

Інтымная лірыка (3 гадзіны)
Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»).
Аркадзь Куляшоў. «Бывай…».
Пятрусь Броўка. «Пахне чабор».

Пейзажная лірыка (2 гадзіны)
Якуб Колас. «О, край родны, край прыгожы!..» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»).
Уладзімір Мазго. «Я слухаю…».
Міхась Башлакоў. «Верасень».

Жанры лірыкі. Класічныя формы верша (2 гадзіны)
Максім Багдановіч. «Трыялет» («Калісь глядзеў на сонца я...»).
Міхась Пазнякоў. «Ты ўжо на роднай Беларусі…» (з цыкла «Трыялеты (Максіму Багдановічу)».
Змітрок Марозаў. «Жаўрук».
Анатоль Грачанікаў. «Свяці, кахання чыстая зара...».\

Музыка: І. Лучанок. «Спадчына» (словы Я. Купалы); У. Мулявін. «Слуцкія ткачыхі» (словы М. Багдановіча); С. Рак-Міхайлоўскі. «Зорка Венера» (словы М. Багдановіча); І. Лучанок. «Алеся» (словы А. Куляшова); Л. Вольскі. «Пахне чабор» (словы П. Броўкі); «Песняры. Залаты дыск»: кампакт-дыск; «Песняры. Лепшыя песні» (ч. 1): кампакт-дыск; «Троіца»: кампакт-дыск (гурт «Троіца») і іншыя творы.

ЭПІЧНЫЯ ЖАНРЫ (13 гадзін)
Якуб Колас. «Хмарка».
Уладзімір Караткевіч. «Паром на бурнай рацэ».
Генрых Далідовіч. «Губаты».
Васіль Быкаў. «Жураўліны крык».

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Вераб’іная ноч» (Драматычны тэатр Беларускай Арміі, рэжысёр М. Дударава).
Кінамастацтва: тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (фільм 1. «Жураўліны крык») (рэжысёр А. Карпаў).

ЛІРА-ЭПІЧНЫЯ ЖАНРЫ (6 гадзін)
Янка Купала. «Магіла льва».
Аркадзь Куляшоў. «Маці».
Кандрат Крапіва.«Дыпламаваны Баран».
Анатоль Зэкаў. «Паўлін і Певень».

Музыка: І. Лучанок. «Балада аб маці» (словы А. Куляшова).

ДРАМАТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ (4 гадзіны)
Янка Купала. «Паўлінка».

Тэатральнае мастацтва: тэатральныя і тэлевізійныя спектаклі па п’есе Янкі Купалы «Паўлінка» (на выбар педагагічнага работніка, з улікам канкрэтных магчымасцей).

Спіс твораў для завучвання на памяць і мастацкага расказвання
Рыгор Барадулін. «Трэба дома бываць часцей».
Янка Купала. «Спадчына».
Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»).
Уладзімір Караткевіч. «Паром на бурнай рацэ» (урывак са слоў «Рака шалела...», заканчваючы словамі «...два ці тры зеленаватыя яблыкі»).
Кандрат Крапіва. «Дыпламаваны Баран».

Спіс твораў для дадатковага чытання
Вячаслаў Адамчык. «Дзікі голуб».
Раіса Баравікова. «Казімір – сын Ягайлы + Насця з 8 «Б»».
Васіль Быкаў. «Страта».
Віталь Вольскі. «Несцерка».
Аляксей Дудараў. «Кім».
Віктар Карамазаў. «Прыліпала».
Уладзімір Караткевіч. «Лісце каштанаў».
Уладзімір Ліпскі. «Споведзь сына».
Ніна Мацяш. Зборнік «Душою з небам гаварыць».
Міхась Пазнякоў «Хлеб для партызанаў».
Іван Пташнікаў. «Львы».
Уладзімір Саламаха «Жыць тры дні».
Алег Салтук. Зборнік «На далонях жыцця».
Міхась Стральцоў. «Адзін лапаць, адзін чунь».
Іван Чыгрынаў. «Бульба».
Фрыдрых Шылер. Балада «Кубак».
Уільям Шэкспір. Санеты (у перакладзе У. Дубоўкі; 2–3 на выбар педагагічнага работніка).
Lika
Сообщения: 4
Зарегистрирован: 11 сен 2024 00:12

Re: 8 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение Lika »

Якуб Колас. «О, край родны, край прыгожы!..» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»)

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце Божым
Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;

Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

Гэй, адвечныя курганы,
Сведкі прошласці глухой!
Кім вы тут панасыпаны?
Чыёй воляю-рукой

Вы раскіданы па полі,
Даўных спраў вартаўнікі?
Эх, не скажаце ніколі,
Што казалі вам вякі!

Вы пуцінаю няроўнай
Бежыце ўдалечыню,
У бок Віліі чароўнай
І пад светлую Дзвіну.

Край мой родны! Дзе ж у свеце
Край другі такі знайсці,
Дзе б магла так, поруч з смеццем,
Гожасць пышная ўзрасці?

Дзе бы вобруку з галечай
Расквітнеў багацтва цуд
І дзе б з долі чалавечай
Насмяяліся, як тут?..

Скрозь вяночкі дрэў вясёла
Над мястэчкам ці сялом
Цэрквы, стромкія касцёлы
Вежы ўзносяць к небясом,

А званіцы перад святам
У касцёл, царкву завуць,
Каб «прад Богам і прад братам
Віны ўсе свае пачуць».

Родны край! у Божа імя,
У чэсць косцелаў, царквоў
Паміж дзеткамі тваімі
Многа легла камянёў;

Многа выйшла трасяніны –
Меч, агонь знішчалі край:
З двух бакоў «айцы» дубінай
Заганялі нас у рай!

Кроў лілася ручаямі,
Здрада чорная расла,
Што папамі і ксяндзамі
Ў сэрцы кінута была.

І цяпер над намі, брацце,
Яшчэ ў сіле той раздор –
І папоўскае закляцце,
І ксяндзоўскі нагавор.

Брацце мае, беларусы!
У той кнізе людскіх спраў
Мусіць, Сам Бог, для спакусы
Гэты край нам адзначаў.

Тут схадзіліся плямёны
Спрэчкі сілаю канчаць,
Каб багата адароны
Мілы край наш зваяваць,
А нас цяжка ў сэрца раніць,
Пад прыгон узяць навек,
Нашы скарбы апаганіць,
Душу вынесці на здзек,
Каб у віры той ашукі

Знішчыць нашы ўсе сляды,
Каб не ведалі і ўнукі,
Хто такія іх дзяды.
І лілася кроў нявінна,
Швед набытак наш паліў,
А ўрад царскі самачынна

Тут гвалтоўнасці тварыў,
Будаваў астрог народу
І барбарскім капылом
Мерыў волю і свабоду,
А культуру нёс з калом.

І без жалю капытамі
Конь казацкі тут ступаў
І збажынку з ярынамі
Талачыў і драсаваў.

Родны край! ты разарваны,
І на захад ад мяжы
Пан пыхлівы, надзіманы
Моцна сцягвае гужы,
Каб з варшаўскае майстэрні
Беларусу сшыць халат,
Ды ні ксёндз, ні пан не верне

Плынь гісторыі назад!
Эх, чаго нам ні прыйшлося,
Брацце мілыя, ужыць!
Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць

Невядомых, непрызнаных,
Не аплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам пустым!
Дык хіба ж мы праў не маем,

Сілы – шлях свой адзначаць
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?
_adminforum
Адміністратар
Адміністратар
Сообщения: 157
Зарегистрирован: 10 сен 2024 14:49

Re: 8 КЛАС / Беларуская літаратура / Аўдыёкніжкі

Сообщение _adminforum »

Максім Танк. «Шчасце»

Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
3 хлеба, сабранага ў полі,
3 поту, дарожнага пылу,
3 роднага небасхілу,
3 дружбы, мацнейшай ад смерці,
3 песні... I так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем.

1960
Ответить